БЕЛ Ł РУС

Дрон, збіты раніцай у пятніцу ў Латвіі, заляцеў з боку Беларусі

17.08.2026 / 09:06

Nashaniva.com

Зараз таксама высвятляецца, з якой краіны паходзіць беспілотнік.

Райвіс Мелніс, фота з яго фэйсбука

У пятніцу, 14 жніўня, дрон заляцеў на тэрыторыю Латвіі з боку Беларусі, паведаміў у інтэрв’ю на Латвійскім тэлебачанні міністр абароны Райвіс Мелніс, піша Delfi.lv.

Зараз таксама высвятляецца, з якой краіны паходзіць беспілотнік.

Міністр пацвердзіў, што дроны, якія будуць залятаць на тэрыторыю Латвіі, будуць збівацца.

Раніцай у пятніцу знішчальнікі НАТА збілі беспілотнік, які ўвайшоў у паветраную прастору Латвіі, каля возера Бажэвас на паўночным усходзе Латвіі. Дрон быў збіты ў лясістай мясцовасці, ніхто з жыхароў не пацярпеў, шкоды маёмасці не нанесена.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула