Целы чатырох загінулых у ДТЗ у Грузіі беларусаў даставілі на радзіму
Трагедыя здарылася 12 жніўня.
«У Мінск пры садзейнічанні МЗС Беларусі і авіякампаніі «Белавія» адным рэйсам даставілі целы чатырох беларусаў, якія загінулі 12 жніўня ў выніку ДТЗ у Грузіі», — паведамілі ў беларускім замежнапалітычным ведамстве.
Дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам мікрааўтобуса, які перавозіў грамадзян Беларусі, адбылося 12 жніўня ў грузінскім рэгіёне Гурыя.
У мікрааўтобусе знаходзіліся 19 грамадзян Беларусі. Чатыры чалавекі загінулі, 15 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Сярод пацярпелых — шасцёра непаўналетніх.