БЕЛ Ł РУС

За выхадныя беларускія рыбакі злавілі трох здаравезных самоў ФОТЫ

17.08.2026 / 16:01

Nashaniva.com

У мінулыя выходныя беларускім рыбакам удалося злавіць адразу трох велізарных самоў. Трафеі дасталіся рыбакам у Гродзенскай, Мінскай і Брэсцкай абласцях, піша Tochka.by.

Фота: instagram.com/rybalka_v_belarusi_

Першага гіганта злавіла Ксенія Мазур на Нёмане ў Навагрудскім раёне. Сома яна выцягнула на квок, выкарыстоўваючы ў якасці прынады выпаўзка. Рыба мела 190 сантыметраў у даўжыню і важыла 52,6 кілаграма. У лодку трафей ледзь змясціўся. Паводле слоў рыбачкі, паляванне на гэтага сома працягвалася цэлыя суткі.

Фота: instagram.com/rybalka_v_belarusi_

У Мінскай вобласці рыбак Канстанцін злавіў яшчэ больш буйнога сома — яго даўжыня склала 215 сантыметраў. Рыба клюнула на квок на глыбіні 6,5 метра, таксама на выпаўзка.

Фота: instagram.com/rybalka_v_belarusi_

Пасля таго як рыбак сфатаграфаваўся з трафеем, ён адпусціў сома назад у вадаём. У каментарыях карыстальнікі асабліва пахвалілі мужчыну за такое рашэнне.

Фота: instagram.com/rybalka_v_belarusi_

Але самым буйным уловам выхадных стаў сом, якога на жыўца злавіў Віктар Вабішчэвіч на рацэ Гарынь у Столінскім раёне. Даўжыня рыбіны перавысіла 240 сантыметраў. Узважыць яе не ўдалося — сом аказаўся занадта цяжкім.

Фота: instagram.com/rybalka_v_belarusi_

Рыбак расказаў, што сам ён не слабы чалавек і раней мог падняць 60 кілаграмаў, але гэтага сома падняць не здолеў. Каб паказаць сапраўдныя памеры трафея, Віктар лёг побач з рыбай для фатаграфіі. На здымку сом выглядае нават большым за самога рыбака.

Фота: instagram.com/rybalka_v_belarusi_

Чытайце таксама:

Лукашэнка заявіў, што злавіў 54‑кілаграмовага сома на Прыпяці. У папярэдняй байцы гэты ж сом важыў 57 кг

На старыцы Дняпра пад Рагачовам злавілі двухметровага сома ФОТЫ

Рыбакі злавілі на Прыпяці сома, але не думалі, што яго могуць скрасці

Каментары да артыкула