У Клецкім раёне ледзь не патанула чацвёртакласніца
Здарэнне адбылося 16 жніўня каля 16:10 на сажалцы ў аграгарадку Морач, паведамляе Таварыства ратавання на водах.
Дзяўчынка заплыла за абмежавальныя буйкі і апынулася на глыбіні каля 1,7 метра, прыкладна за 15 метраў ад берага. Самастойна вярнуцца назад яна ўжо не змагла.
Дзіця пачало актыўна махаць рукамі па вадзе, спрабуючы прыцягнуць увагу. Бацькі ў гэты момант знаходзіліся на беразе, але спачатку падумалі, што дачка проста гуляецца ў вадзе.
На дапамогу своечасова прыйшлі матросы-ратавальнікі Таварыства ратавання на водах. Яны аператыўна дасталі дзяўчынку з вады і даставілі яе на бераг.
На шчасце, медыцынская дапамога дзіцяці не спатрэбілася.