БЕЛ Ł РУС

У мінскім рэстаране бутэльку французскага віна прапануюць па цане кватэры ў некаторых райцэнтрах

17.08.2026 / 21:31

Nashaniva.com

Жыхарка Мінска апублікавала ў Threads фатаграфію віннай карты аднаго са сталічных рэстаранаў. Карыстальнікаў здзівіла пяцізначная цана ў меню: бутэлька французскага Petrus 2007 года каштуе 24,3 тысячы рублёў, піша выданне Smartpress.

Калаж: Smartpress.by

Пры гэтым у рэстаране ёсць і яшчэ адно вельмі дарагое французскае віно — Domaine de la Romanée-Conti Echezeaux Grand Cru 2008 года. Яго прапануюць за 22,7 тысячы рублёў, што крыху танней за Petrus.

Petrus 2007 — калекцыйнае віно з Памероля на правым беразе Бардо і адно з самых вядомых імёнаў у свеце віна. Вінаград для яго вырошчваюць на невялікім участку з характэрнымі блакітнымі глінамі. Вінтаж 2007 года лічыцца не самым легендарным для Petrus, але цэніцца за элегантнасць і больш стрыманы характар. У яго водары і смаку можна адчуць чорныя вішні, ажыны, слівы, труфелі, кедр, тытунь і спецыі.

Лінейка вінаў Petrus

Рыначны кошт такой бутэлькі значна ніжэйшы за рэстаранны. Еўрапейскія прадаўцы прапануюць Petrus 2007 прыкладна па 2880 еўра, або каля 10 тысяч рублёў. На аўкцыёне Sotheby’s у 2024 годзе такую бутэльку ацэньвалі ў 1800—2400 еўра.

Такім чынам, арыентацыйны рынкавы кошт складае каля 2—3 тысяч еўра, хоць канчатковая сума залежыць ад паходжання бутэлькі, умоў яе захоўвання і стану этыкеткі.

Атрымліваецца, што мінскі рэстаран прадае віно больш чым удвая даражэй за яго арыентацыйны рынкавы кошт. Для рэдкіх калекцыйных вінаў высокая рэстаранная нацэнка не з'яўляецца чымсьці незвычайным, аднак для мінскага меню такая цана ўсё адно выглядае вельмі ўражліва.

24,3 тысячы рублёў — гэта ўжо сума, за якую ў некаторых беларускіх райцэнтрах можна набыць жыллё. Праўда, гаворка ідзе пераважна пра нетыповыя варыянты. Напрыклад, у Слуцку прапаноўвалі трохпакаёвую кватэру плошчай 38,9 квадратнага метра ў блакіраваным жылым доме за 16,3 тысячы рублёў.

Чытайце таксама:

«Заўсёды хочацца больш». Як трацяць грошы беларусы з заробкам 5—6 тысяч рублёў

Як беларусы адпачылі на круізным лайнеры за 7300 еўра

У цэнтры Мінска выставілі на продаж вядомы бар

«Сала з хлебам і краб з ікрой могуць быць аднолькава смачнымі». Пра гэты рэстаран гаворыць увесь Instagram

Каментары да артыкула