БЕЛ Ł РУС

У Магілёве са свайго месца знікла чэхаўская «Дама з сабачкам». Што з ёй будзе

18.08.2026 / 11:11

Nashaniva.com

Адна з самых вядомых гарадскіх скульптур Магілёва, «Дама з сабачкам», якая больш за дваццаць гадоў сустракала наведвальнікаў каля Драматычнага тэатра, знікла са свайго пастамента.

Дама з сабачкам каля ўваходу ў магілёўскі драмтэатр. Фота: тэлеграм-канал «Могилев онлайн» 

Як паведамляе тэлеграм-канал «Могилев онлайн», дэмантаж скульптуры звязаны з пачаткам рамонту ўваходнай групы тэатра. Найбліжэйшым часам плануецца прывесці ў парадак прыступкі, пандусы і прылеглую да будынка тэрыторыю.

Саму бронзавую кампазіцыю накіравалі на рэстаўрацыю. Паводле інфармацыі тэатра, скульптуру пачысцяць і абновяць на ёй ахоўнае пакрыццё, пасля чаго яна вернецца на сваё звыклае месца.

Дама з сабачкам каля ўваходу ў магілёўскі драмтэатр. Фота: тэлеграм-канал «Могилев онлайн» 

Месца, дзе стаяла скульптура. Фота: тэлеграм-канал «Могилев онлайн» 

Месца, дзе стаяла скульптура. Фота: тэлеграм-канал «Могилев онлайн» 

Даму з сабачкам вязуць на рэстаўрацыю. Фота: тэлеграм-канал «Могилев онлайн» 

Скульптура «Дама з сабачкам» была ўсталяваная каля магілёўскага Драмтэатра ў 2003 годзе. Яе аўтарам стаў знакаміты беларускі скульптар Уладзімір Жбанаў, чые працы («Незнаёмка», «Дзяўчынка з парасонам», «Фатограф», «Конь») сталі візітоўкай Мінска. Магілёўская скульптура адлюстроўвае гераіню апавядання Антона Чэхава Ганну Сяргееўну са шпіцам.

Падобная праца Жбанава, прысвечаная гэтай жа літаратурнай гераіні, таксама ўсталяваная каля Камароўскага рынку ў сталіцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула