БЕЛ Ł РУС

Мінчанка замовіла паслугу павелічэння пенсіі і заплаціла за яе амаль дзевяць тысяч рублёў

18.08.2026 / 11:30

Nashaniva.com

68‑гадовая жанчына адказала на званок з лжэўпраўлення сацыяльнай абароны і паверыла, што яе чакае пераразлік пенсіі.

Для пераканаўчасці махляры папрасілі яе назваць нумар пенсійнага пасведчання, а таксама пацвердзіць паслугу, назваўшы код з SMS, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Пажылая мінчанка выканала інструкцыі, пасля чаго ёй па тэлефоне сталі пагражаць: невядомыя паведамілі, што пенсіянерку прызнаюць падазраванай па крымінальнай справе аб супрацоўніцтве з махлярамі.

Каб выратаваць свой ашчадак ад ператрусу, жанчына пагадзілася яго задэклараваць. Але замест таго, каб звярнуцца ў падатковую і запоўніць бланк дэкларацыі, пенсіянерка склала свае грошы ў пакет і пакінула яго ў парку пад дрэвам. Такім чынам яна страціла амаль 9 тысяч рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула