БЕЛ Ł РУС

«Пераможаным — вечная слава». Усевалад Сцебурака

18.08.2026 / 12:38

Nashaniva.com

Новы верш у фэйсбуку апублікаваў Усевалад Сцебурака. 

***

пераможаным — вечная слава
і цярновы вянок пакут,
безнадзейна святая справа -
тым, хто ўсё ж застаецца тут

на парозе чарговай сусветнай
мы прачнемся ў каторы раз
з адчуваннем, што гэты выбар
нехта даўна зрабіў за нас.

хоць, што мірсціцца на даляглядзе
не разгледзець цяпер праз імжу,
на апошняе гэта пытанне
зноў упэўнена адкажу

што чакае чысцец ці пекла,
і які б там не быў той рай,
я бранюю ў апошнім гатэлі
нумар з відам на гэты край. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула