Стала вядома, колькі будуць каштаваць квіткі на матчы хакейнага «Дынама» на «Мінск-Арэне»
ХК «Дынама-Мінск» прадставіла білетную і абанементную праграмы на сезон 2026/27
7 верасня мінскае «Дынама» адкрые 19‑ы сезон у Кантынентальнай хакейнай лізе.
У рэгулярным чэмпіянаце заўзятараў чакаюць 34 хатнія матчы — 5 сустрэч у верасні, 7 у кастрычніку, 2 у лістападзе, 9 у снежні, 3 у студзені і па 4 матчы ў лютым і сакавіку. Першы матч — 7 верасня супраць «Тарпеда» з Ніжняга Ноўгарада»
Цэны квіткоў не змяніліся. Кошт разавага наведвання застаецца на ўзроўні снежня мінулага сезона, паведамляе прэс-служба клуба.
У білетнай праграме ўсе матчы падзеленыя на тры групы: будні (панядзелак — чацвер), уікэнд (пятніца, субота, нядзеля, святочныя і перадсвяточныя дні) і топ (матч адкрыцця сезона).
Гэта значыць, у буднія дні яны будуць каштаваць ад 10 да 120 рублёў, а ў выходныя — ад 15 да 75 рублёў.
Пры падвышаным попыце на асобныя матчы ў буднія дні і скарачэнні колькасці даступных месцаў да астатніх квіткоў можа прымяняцца падвышаны каэфіцыент да катэгорыі «Топ». Клуб пакідае за сабой права на працягу сезона ў залежнасці ад попыту павышаць кошт квіткоў у межах катэгорый, паведамляе прэс-служба.
Квіткі на матчы ў верасні паступяць у свабодны продаж з 24 жніўня. Падаўжэнне абанементаў: з 18 жніўня да 1 верасня.
У мінулым сезоне амаль усе матчы «Дынама» сабралі аншлаг на «Мінск-Арэне».