Беларус абакраў расійскага вайскоўца
Пакуль разам пілі, Станіслаў Татарэвіч падглядваў, які пароль на мабільніку набірае расіянін.
ілюстрацыйнае фота
У Самары асудзілі грамадзяніна Беларусі Станіслава Татарэвіча, які абакраў расійскага вайскоўца — скраў яго тэлефон і выкарыстаў прывязаную да яго банкаўскую картку.
Паводле матэрыялаў справы, беларус і пацярпелы пазнаёміліся ў хостэле «Гагарын» у Самары, дзе абодва жылі. Вайсковец, які прыехаў у горад па дарозе ў сваю вайсковую часць, разам з Татарэвічам і сваім саслужыўцам правялі вечар у лазні, дзе пілі. За гэты час беларус па просьбе вайскоўца некалькі разоў карыстаўся яго тэлефонам і запомніў пароль ад экрана.
Раніцай, пакуль вайсковец спаў у сваім пакоі, Татарэвіч зайшоў туды, знайшоў тэлефон «Tehno Spark 20 Pro +» і забраў яго. Разам з тэлефонам у чахле ляжала банкаўская картка «Сбербанка» на імя пацярпелага і сім-карта. Зразумеўшы, што картка падтрымлівае бескантактную аплату, беларус скарыстаўся ёй двойчы: спачатку папоўніў праз браўзер уласны мабільны рахунак на $28, а пасля разлічыўся карткай за цыгарэты ў краме на $2.
Сам мабільнік эксперты ацанілі прыкладна на $134.
Калі паліцыя прыйшла да Татарэвіча, ён аддаў тэлефон і ва ўсім прызнаўся.
У выніку беларуса аштрафавалі на $300. Але паколькі ён да суда сядзеў у СІЗА, то вырашылі, то можна лічыць пакаранне адбытым.