БЕЛ Ł РУС

У Беларусі прадаюць дзверы ў выглядзе айфона з трыма фальшывымі камерамі

18.08.2026 / 15:11

Nashaniva.com

Дызайнеры неабходных прадметаў для кватэр і дамоў здольныя здзівіць нават самых спрактыкаваных пакупнікоў.

Нядаўна ў Threads заўважылі дзверы, якія паўтараюць дызайн папулярнага смартфона. Але каштуюць яны амаль удвая танней за сам тэлефон, піша Blizko.by.

Незвычайныя дзверы расійскай вытворчасці ад екацярынбургскай кампаніі сталёвых дзвярэй «Граніт» выкананыя ў стылі задняй панэлі iPhone 17 — ёсць нават фальшывыя тры камеры.

Колер «касмічны аранжавы» (cosmic orange) на вонкавай панэлі з МДФ пераклікаецца з палітрай самай моднай мадэлі гэтага смартфона. Унутры — люстэрка: функцыянальны элемент без лішніх дэталяў. Надзейнасць забяспечваюць два замкі ад кампаніі-вытворцы.

У Беларусі дзверы можна набыць у Мінску на «Куфары» за 2890 рублёў, у Пінску ў салоне «Двери билд» за такую ж цану, а ў Гомелі ў салоне «Двери.бел» — за 3530 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула