Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?
Кісялёва, пішуць, збіраюцца перавесці на ганаровую пенсійную пасаду.
Дзмітрый Кісялёў. Кадр з перадачы
Праграма «Вести недели» на тэлеканале «Россия 1» у новым сезоне будзе выходзіць без свайго нязменнага вядучага Дзмітрыя Кісялёва. Ён вёў гэту перадачу з 2012 года. Кісялёў таксама можа пакінуць пасаду гендырэктара «Россия сегодня». Пра гэта паведамляе праект «ВЧК-ОГПУ» са спасылкай на крыніцы.
У Крамлі нібыта ўжо прынялі рашэнне адхіліць Кісялёва ад вядзення эфіру. Пакуль яго месца зойме Яўген Папоў, саму выніковую праграму плануецца сур'ёзна змяніць.
Прэтэнзіі да Дзмітрыя Кісялёва ў Адміністрацыі Пуціна назапашваліся даўно, сцвярджае «ВЧК-ОГПУ». І звязаныя яны не толькі з падзеннем цікавасці насельніцтва да «Вестей недели», але і з няпростым характарам Кісялёва і яго нецярпімасцю да любога іншага меркавання, а таксама да рэкамендацый функцыянераў Адміністрацыі.
Кісялёва збіраюцца перавесці на ганаровую пенсійную пасаду.
Сам прапагандыст пра сваю планаваную адстаўку ведае і даволі балюча ўспрыняў рашэнне Крамля.