Беларус зладзіў пад Барысавам вогненнае шоу проста на асфальце
16 жніўня супрацоўнікі ДАІ Барысаўскага РУУС падчас маніторынгу сацыяльных сетак знайшлі відэа, змест якога кваліфікавалі як грубае парушэнне правіл дарожнага руху.
Скрыншот з відэа
Высветлілася, што ў гэты дзень на 10‑м кіламетры аўтадарогі Н-8092 «Паўночны абыход Барысава», на ўчастку паміж Нямніцай і Старым Барысавам, 30‑гадовы мясцовы жыхар вырашыў зрабіць незвычайную, але вельмі небяспечную акцыю.
Мужчына разліў на асфальце бензін, вывеў ім лагатып аўтамабільнай маркі Audi, а затым падпаліў яго, арганізаваўшы своеасаблівае «вогненнае шоу» проста на праезнай частцы.
У дачыненні да парушальніка склалі адміністрацыйныя матэрыялы паводле арт. 18.29 КаАП Беларусі — за пашкоджанне або забруджванне аўтамабільнай дарогі, а таксама паводле ч. 1 арт. 18.20 — за парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходам ці іншым удзельнікам руху, які не кіруе транспартным сродкам.
Чытайце таксама:
П'яны кіроўца арандаванага аўто зладзіў гонкі па мінскіх вуліцах
У Мінску распрацуюць адзіныя прынцыпы размяшчэння рэкламы ўздоўж дарог