БЕЛ Ł РУС

Трамп хоча сустрэцца з Кім Чэн Ынам гэтай восенню

19.08.2026 / 08:28

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША настойвае на тым, каб яго памочнікі арганізавалі сустрэчу з лідарам КНДР ужо гэтай восенню, піша The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы.

Кім Чэн Ын і Дональд Трамп падчас сустрэчы ў Сінгапуры ў чэрвені 2028 годзе. Фота: Evan Vucci / AP

Паводле даных WSJ, Трамп імкнецца адрадзіць амбіцыйную дыпламатычную ініцыятыву свайго першага тэрміну, накіраваную на тое, каб пераканаць Кіма адмовіцца ад праграмы стварэння ядзернай зброі ў яго краіне.

Па словах крыніц WSJ, Трамп непублічна абмяркоўваў магчымасць асабістай сустрэчы з Кімам падчас наступнай паездкі ў Азію, якая можа адбыцца ў лістападзе, калі сусветныя лідары збяруцца на саміце Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва ў Шэньчжэне.

Аднак афіцыйная падрыхтоўка да сустрэчы Трампа з лідарам КНДР яшчэ не пачалася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула