БЕЛ Ł РУС

«Белтэлекам» заклікае адключаць мадэмы і ТБ-прыстаўкі ў навальніцу

19.08.2026 / 14:59

Nashaniva.com

У «Белтэлекаме» нагадалі абанентам пра неабходнасць адключаць мадэмы і ТБ-прыстаўкі ад электрасеткі падчас навальніцы, залевы і моцнага ветру.

Такая мера бяспекі дапаможа абараніць абсталяванне ад магчымых пашкоджанняў. У непагадзь могуць адбывацца абрывы ліній электраперадачы і перабоі з электразабеспячэннем. Акрамя таго, удары маланкі здольныя выклікаць скокі напружання, праз якія тэхніка можа выйсці з ладу.

У кампаніі падкрэслілі, што своечасовае адключэнне абсталявання ад сеткі дазволіць знізіць рызыку яго пашкоджання і захаваць працаздольнасць прылад.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула