Цана на адныя і тыя ж лекі ў розных аптэках можа адрознівацца ўдвая. Мінгандлю патлумачыла, чаму так
У Беларусі цэны на адны і тыя ж лекі ў розных аптэках могуць істотна адрознівацца. Прадстаўнік Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» патлумачыў, што такая розніца неабавязкова сведчыць пра парушэнні.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media
Начальнік упраўлення сацыяльнай сферы і паслуг Мінгандлю Анатоль Юрастаў расказаў, што спецыялісты ведамства штомесяц аналізуюць цэны на лекі праз інтэрнэт-сэрвісы, у тым ліку Tabletka.by і 103.by.
Паводле яго слоў, парушэнні пры праверках выяўляюцца рэдка.
Журналісты прывялі прыклад аднаго з прэпаратаў, кошт якога ў розных аптэках Мінска адрозніваўся ад 40 да 69 рублёў.
Прадстаўнік міністэрства прызнаў, што такая розніца, якая дасягае амаль двухразовай, сапраўды магчымая. Пры гэтым яна можа быць абумоўленая розным часам пастаўкі, курсавымі ваганнямі, партыяй тавару і гандлёвай надбаўкай, якую ўстанаўлівае аптэка.
Калі ў купца ўзнікаюць сумненні наконт рэзкага або неабгрунтаванага павышэння цаны канкрэтных лекаў, ён можа звярнуцца ў Мінгандлю. Спецыялісты правераць інфармацыю і пры неабходнасці дадуць ацэнку цэнаўтварэнню.
Чытайце таксама:
Асабістая доктарка Лукашэнкі стала ўладальніцай сеткі аптэк
З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза