БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне распрацоўваюць стратэгію адносін з Беларуссю

19.08.2026 / 16:31

Nashaniva.com

Стратэгія адносін Украіны з Беларуссю ўжо распрацоўваецца. Пасля завяршэння працы над дакументам яе прадставяць народным дэпутатам. Пра гэта заявіў выканаўца абавязкаў міністра замежных спраў Андрэй Сібіга падчас выступлення ў Вярхоўнай Радзе ў якасці кандыдата для зацвярджэння на гэту пасаду, паведамляе агенцтва «Укрінфарм».

Андрэй Сібіга. Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky

Па словах Андрэя Сібігі, дакумент спачатку будзе прадстаўлены ў парламенцкім камітэце па пытаннях замежнай палітыкі і міжпарламенцкага супрацоўніцтва, пасля чаго з яго зместам азнаёмяць іншых дэпутатаў.

Сібіга падкрэсліў, што беларускі напрамак па-ранейшаму стварае пагрозу для бяспекі Украіны і Еўропы. Ён таксама заявіў, што Беларусь нясе адказнасць разам з Расіяй за агрэсію супраць Украіны, а рэжым Аляксандра Лукашэнкі, на яго думку, павінен быць прыцягнуты да адказнасці.

Дыпламат адзначыў, што Украіна ўжо выпрацавала асноўныя падыходы да палітыкі ў дачыненні да Беларусі. Паводле яго слоў, украінскія ўлады наладзілі супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. У Міністэрстве замежных спраў таксама прызначылі пасла па асаблівых даручэннях, які адказвае за беларускі напрамак.

Сібіга заявіў, што гэты кірунак будуць і надалей узмацняць на інстытуцыйным узроўні.

Пазней у той жа дзень Вярхоўная Рада прызначыла Андрэя Сібігу міністрам замежных спраў Украіны.

Чытайце таксама:

Блогера Золкіна, які браў скандальнае інтэрв'ю ў Бабарыкі, мабілізавалі

Яшчэ адзін суд у Кіеве адмовіўся разглядаць справу затрыманай па падазрэнні ў шпіянажы журналісткі Кардаш

Сайт, на якім беларусаў вербавалі для вайны з Украінай, знік адразу як пра яго напісалі СМІ

Каментары да артыкула