БЕЛ Ł РУС

Беларускія турысты знайшлі ў гарах Казахстана чалавечыя парэшткі

19.08.2026 / 18:51

Nashaniva.com

Беларускія турысты знайшлі чалавечыя парэшткі ў гарах Алмацінскай вобласці на поўдні Казахстана. Знаходку яны зрабілі падчас спуску пасля двухтыднёвага горнага паходу, паведамляе tengrinews.kz.

Фота: facebook.com/akhmetova.kz

Як паведаміла ў фэйсбуку аўтарка паста з Казахстана, 16 жніўня яе сябры-беларусы, якія займаліся горным турызмам, знайшлі на ледавіку Севярцова парэшткі чалавека, які, меркавана, быў турыстам.

Фота: facebook.com/akhmetova.kz

Турысты адразу паведамілі пра знаходку ратавальнікам. Цяпер супрацоўнікі Дэпартамента па надзвычайных сітуацыях Алмацінскай вобласці сумесна з паліцыяй высвятляюць абставіны і асобу загінулага.

Для спуску парэшткаў з ледавіка быў накіраваны верталёт МНС са спецыялістамі Рэспубліканскага аператыўна-выратавальнага атрада «Барыс» і Цэнтра медыцыны катастроф.

Ратавальнікі падкрэслілі, што праца ўскладняецца вялікай вышынёй, цяжкадаступнасцю раёна, складаным горным рэльефам, стромкімі схіламі і суровымі ўмовамі высакагор’я.

Пасля спуску парэшткаў спецыялісты павінны будуць устанавіць асобу загінулага, у тым ліку пры неабходнасці з дапамогай ДНК-экспертызы.

Чытайце таксама:

Рыхтуюць пад'ём да месца магчымай гібелі беларускіх альпіністаў у Кыргызстане

Беларуска расказала, як у 66 гадоў пераадолела «гару-забойцу» Нанга-Парбат

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана

Ратавальнікі знайшлі цела альпініста Нірмала Пурджы. Ён загінуў пад лавінай у Пакістане

Каментары да артыкула