БЕЛ Ł РУС

Камандзір роты сам паехаў на пікапе пад агнём, каб выратаваць цяжкапараненых байцоў. Ён стаў Героем Украіны

19.08.2026 / 21:30

Nashaniva.com

На адным з участкаў фронту ў Харкаўскай вобласці расійскі беспілотнік падбіў наземную рабатызаваную платформу, якая эвакуявала двух цяжкапараненых украінскіх вайскоўцаў палка «Code 9.2». Здавалася, што ім ужо нішто не дапаможа, але здарылася нечаканае. 

Скрыншот з відэа

Як паведаміла Групоўка аб'яднаных сіл УСУ, двое ўкраінскіх штурмавікоў паспяхова выканалі баявую задачу і захапілі варожыя пазіцыі. Аднак падчас вяртання іх атакавалі расійскія дроны «Маланка». Абодва вайскоўцы атрымалі цяжкія раненні і ўжо не маглі самастойна рухацца.

Для эвакуацыі да іх накіравалі наземную рабатызаваную платформу, але расійскі беспілотнік атакаваў і падбіў яе.

Пакуль на камандна-назіральным пункце шукалі спосаб вывезці параненых з-пад прыцэльнага агню, аэраразведка заўважыла на дарозе цывільны пікап, які на вялікай хуткасці накіроўваўся проста ў небяспечную зону.

За рулём быў камандзір штурмавой роты Уладзіслаў Польскі. Ён сам паехаў ратаваць сваіх байцоў і нават не паспеў надзець бронекамізэльку. Камандзір здолеў вывезці параненых і гэтым самым выратаваў ім жыццё.

За гэты ўчынак прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прысвоіў Уладзіславу Польскаму званне «Герой Украіны». 

«Выдатная гісторыя. Вялікая смеласць. І прыклад учынку камандзіра, які варты пераймання. Трэба клапаціцца пра людзей. Дзякуй, Уладзіслаў!» — сказаў Зяленскі.

Чытайце таксама:

Украіна пачала выкарыстоўваць брытанскія дроны для далёкіх удараў па тэрыторыі Расіі

Ва Украіне прадухілілі замах на камандзіра «Хартыі»

«Тэмпы наступлення Расіі знізіліся ў разы». Ваенныя аналітыкі — пра тое, як за лета змяніўся ход вайны ва Украіне

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Каментары да артыкула