Напярэдадні новага навучальнага года Беларуская чыгунка пусціць дадатковыя цягнікі
Беларуская чыгунка павялічыць колькасць цягнікоў і месцаў на папулярных маршрутах напярэдадні пачатку навучальнага года. Дадатковыя саставы будуць курсіраваць у перыяд з 30 па 31 жніўня, калі традыцыйна ўзрастае попыт на паездкі ў Мінск.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media
30 жніўня дадаткова прызначаць:
- №668 Брэст — Мінск;
- №685 Гомель — Мінск;
- №691/692 Мінск — Магілёў — Мінск.
31 жніўня будуць курсіраваць:
- №743/746 Мінск — Магілёў — Мінск;
- №653 Мінск — Брэст;
- №690 Мінск — Гомель;
- №693/638 Мінск — Гомель — Мінск.
Акрамя таго, 31 жніўня цягнікі №874/873 Мінск — Мазыр — Мінск і №737/738 Мінск — Брэст — Мінск будуць адпраўляцца здвоенымі саставамі, што дазволіць павялічыць колькасць месцаў.
Яшчэ адзін дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа — №710 Мінск — Гомель — прызначаны з 24 жніўня. Ён будзе курсіраваць з панядзелка па чацвер. У зваротным кірунку цягнік №715 Гомель — Мінск у гэты ж перыяд будзе хадзіць здвоеным саставам.