БЕЛ Ł РУС

Трамп абвясціў пра пачатак «самай разбуральнай эканамічнай аперацыі» супраць Ірана

20.08.2026 / 07:28

Nashaniva.com

І назваў яе «эканамічным днём «Д»

AP Photo Mark Schiefelbein

«Ніхто не даваў Ісламскай Рэспубліцы Іран больш магчымасцяў заключыць пагадненне, чым я. На іх няшчасце, яны так і не скарысталіся гэтым шанцам. Таму сёння я абвяшчаю пра самую разбуральную эканамічную аперацыю, якая калі-небудзь праводзілася супраць якой-небудзь краіны!» — заявіў ён.

Паводле слоў Трампа, «гэта будзе эканамічная вайна і ізаляцыя беспрэцэдэнтнага маштабу». Любая краіна, якая будзе аказваць Ірану якую-небудзь падтрымку, сама сутыкнецца з «велізарнымі эканамічнымі наступствамі» — для Ірана гэта будзе «эканамічным днём «Д»», патлумачыў ён.

Дзень «Д» гэта адсылка да высадкі саюзнікаў у Нармандыі ў чэрвені 1944 года. Так называлася аперацыя высадкі, вынікам якой стаў разгром нацысцкай Германіі ў Заходняй Еўропе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула