БЕЛ Ł РУС

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік

20.08.2026 / 09:13

Nashaniva.com

Мікалай Карцель наўрад ці паспеў адсвяткаваць нават сваё 19-годдзе. Як чарговага маладога беларуса без крымінальнай біяграфіі занесла на вайну на баку Расіі — невядома.

Мікалай Карцель нарадзіўся ў вёсцы Сунаі Капыльскага раёна ў лістападзе 2006-га. Малодшы сын у сям'і даяркі і ветэрынара. Даных аб тым, дзе вучыўся хлопец — няма.

Мікалай Карцель, фота: Укантакце

Cамастойнае жыццё ён пачаў у Расіі — у 2025‑м годзе апублікаваў у сацыяльных сетках сваё фота адтуль. 

Потым, у канцы таго ж 2025-га, апублікаваў сябе ў балаклаве, шлеме і камуфляжнай разгрузцы. І з таго часу ва УКантакце больш не заходзіў.

Мікалай Карцель збіраецца на вайну. Фота: Укантакце

Як вядома «Нашай Ніве», хлопец завербаваўся ў расійскі 331 гвардзейскі парашутна-дэсантны Кастрамскі полк.

Імаверна, што хлопец загінуў недзе пад Часавым Ярам. Тэарэтычна магчыма, што ён трапіў у палон, але адтуль ён пакуль не адзываўся.

Цяпер Карцеля беспаспяхова шукаюць сваякі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула