БЕЛ Ł РУС

Мошчы Дзмітрыя Данскога хочуць адправіць на вайну ва Украіне

20.08.2026 / 16:27

Nashaniva.com

Знойдзеныя гэтым летам мошчы князя Дзмітрыя Данскога могуць адправіць у зону баявых дзеянняў ва Украіне. У Рускай праваслаўнай царкве такое рашэнне ўжо назвалі разумным, піша «Новая газета. Европа».

Мошчы Дзмітрыя Данскога паказваюць Уладзіміру Пуціну

Намеснік старшыні Сінадальнага аддзела Маскоўскага патрыярхату па ўзаемадзеянні царквы з грамадствам і СМІ Вахтанг Кіпшыдзэ заявіў, што вайскоўцам варта як мага хутчэй даць магчымасць пакланіцца мошчам князя. Паводле яго слоў, іх адпраўка ў зону баявых дзеянняў была б мэтазгоднай.

Пра знаходжанне парэшткаў Дзмітрыя Данскога РПЦ паведаміла нядаўна. Яны былі выяўленыя ў ліпені падчас рэстаўрацыйных работ у Архангельскім саборы Маскоўскага Крамля. Паведамляецца, што парэшткі захаваліся амаль цалкам — не хапае толькі левай пятачнай косткі.

У царкве заявілі, што часцінкі мошчаў плануюць перанесці ў розныя храмы. Дзе менавіта будуць знаходзіцца асноўныя парэшткі Дзмітрыя Данскога, пакуль канчаткова не вырашана.

Кіпшыдзэ адзначыў, што вернікі ў любым выпадку павінны атрымаць доступ да мошчаў у цэнтральных храмах. Пытанне пра іх далейшае размяшчэнне і магчымую адпраўку ў зону баявых дзеянняў яшчэ разглядаецца.

20 жніўня Архангельскі сабор Маскоўскага Крамля наведаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін Ён агледзеў мошчы князя Дзмітрыя Данскога і ўзяў удзел у набажэнстве, падчас якога маліліся ў тым ліку за прэзідэнта і «пераможнае воінства». 

Пуцін назваў знаходку мошчаў «цудоўнай» і заявіў, што гэтая падзея, на яго думку, пацвярджае важнасць гістарычнай спадчыны Расіі.

Ён таксама ахарактарызаваў знаходку як нешта дзіўнае і ўнікальнае, адзначыўшы, што яна нібыта яшчэ больш падмацоўвае важныя асновы расійскай гісторыі.

Чытайце таксама:

У Расіі сцвярджаюць, што знайшлі мошчы Дзмітрыя Данскога

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу

У Беразіне нецвярозы мужчына скраў з царквы мошчы святога Спірыдона

Каментары да артыкула