БЕЛ Ł РУС

Сабаленка захавала першы радок у сусветным тэнісе

21.08.2026 / 07:13

Nashaniva.com

Алене Рыбакінай не ўдалося змясціць беларуску па выніках турніру ў Цынцынаці.

AP Photo / Asanka Brendon Ratnayake

Другая ракетка свету, прадстаўніца Казахстана Алена Рыбакіна ўпершыню ў кар'еры магла ўзначаліць сусветны рэйтынг. Каб скінуць Сабаленку, якая прайграла ў 1/8 фіналу, з першага месца, ёй неабходна было выйсці ў фінал турніру ў Цынцынаці.

А калі б Рыбакіна выйграла турнір, то адарвалася б на 350 балаў.

Аднак у чвэрцьфінале турніру супраць полькі Ігі Свёнтэк сёння ноччу прадстаўніца Казахстана атрымала траўму і была вымушаная зняцца з матча.

Сабаленка ўтрымлівае першы радок у сусветным тэнісе год і 10 месяцаў — з 20 кастрычніка 2024 года.

Але можа страціць яго па выніках Адкрытага чэмпіянату ЗША (US Open). Беларуска выйграла гэты турнір, таму будзе абараняць 2000 балаў за перамогу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула