БЕЛ Ł РУС

У Гродзенскім раёне ў рэчцы знайшлі снарады часоў Другой сусветнай вайны

21.08.2026 / 16:23

Nashaniva.com

У Гродзенскім раёне мясцовыя жыхары знайшлі ў рацэ Свіслач выбухованебяспечныя прадметы. Высветлілася, што гэта снарады часоў Другой сусветнай вайны, паведамляе Міністэрства абароны.

Фота: Міністэрства абароны

На месца прыбылі вадалазы супрацьміннага цэнтра Узброеных Сіл і 557‑й інжынернай брыгады. Спецыялісты абследавалі ўчастак ракі на глыбіні каля 2,5 метра, дасталі небяспечныя знаходкі і знішчылі іх непасрэдна на месцы.

Чытайце таксама:

У Пінскім раёне малады мужчына загінуў ад выбуху боепрыпасу часоў Другой сусветнай вайны

У Мядзельскім раёне знайшлі снарад часоў Першай сусветнай вайны

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

Каментары да артыкула