Грамадства

У Мядзельскім раёне знайшлі снарад часоў Першай сусветнай вайны

Небяспечны прадмет работнікі нацыянальнага парку «Нарачанскі» выявілі падчас правядзення работ па добраўпарадкаванні новай турыстычнай стаянкі «Студзянец» каля аграгарадка Занарач. Знаходку, падобную на снарад, яны перадалі ў міліцыю, паведамляе БелТА.

Фота сапёрнай групы

Для абясшкоджвання боепрыпасу на месца прыбыла сапёрная група. Спецыялісты ўстанавілі, што гэта артылерыйскі снарад калібру 76 мм, які выкарыстоўваўся падчас баявых дзеянняў Першай сусветнай вайны.

Нягледзячы на тое, што снарад доўгі час знаходзіўся ў зямлі і пакрыўся іржой, ён усё яшчэ заставаўся небяспечным.

Сапёры адзначылі, што любыя знойдзеныя боепрыпасы нельга чапаць або перамяшчаць — неабходна адразу паведамляць у міліцыю, каб спецыялісты маглі бяспечна іх ліквідаваць.

Таксама падчас такіх выездаў сапёры правяраюць прылеглую тэрыторыю, бо ў месцах, дзе раней ішлі баі, могуць знаходзіцца і іншыя снарады. З часам зямля можа выштурхоўваць на паверхню прадметы, якія дзесяцігоддзямі або нават стагоддзямі знаходзіліся пад зямлёй.

Каментары

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць