БЕЛ Ł РУС

У Расію не прапусцілі 40 тон сала з Беларусі

21.08.2026 / 17:26

Nashaniva.com

У Смаленскай вобласці Расіі не прапусцілі каля 40 тон свінога шпіку, які везлі з Беларусі. Два грузавікі з прадукцыяй затрымалі супрацоўнікі Рассельгаснагляду.

Фота: 32.fsvps.gov.ru

Груз быў упакаваны ў поліэтыленавую плёнку і меў ветэрынарныя клеймы іспанскага прадпрыемства-вытворцы. Аднак у кіроўцаў не аказалася неабходных ветэрынарных сертыфікатаў і суправаджальных дакументаў.

Акрамя таго, імпарт прадукцыі гэтага іспанскага прадпрыемства ў Расію абмежаваны яшчэ з 2009 года.

Грузавікі адправілі на аўтастаянку. Спецыялісты праводзяць праверку прадукцыі, каб выключыць рызыку занясення ў Расію інфекцыйных захворванняў жывёл.

Чытайце таксама:

У Расію не пусцілі амаль тону рагоў з Беларусі

У Расіі знішчылі армянскія ружы, якія везлі праз Беларусь

У Расіі знішчылі 20 тон беларускага сала

Каментары да артыкула