БЕЛ Ł РУС

У Варшаве паставяць «Жарсці Караткевіча»

21.08.2026 / 20:30

Nashaniva.com

3 верасня ў Варшаве Васіль Дранько-Майсюк і Алена Баярава зладзяць інтэрактыўна-тэатралізаванае дзейства «Жарсці Караткевіча».

Месца правядзення дзейства — беларуская крама Vyraj па адрасе: al. Armii Ludowej 12.

«Жарсці Караткевіча» — гэта дакументальна-мастацкая фантазія і п’еса Васіля Дранько-Майсюка, прысвечаная жыццю і творчасці класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Пастаноўка распавядае пра лёс пісьменніка, яго каханне, сяброўства, а таксама пра людзей, якія дапамагалі яму альбо перашкаджалі тварыць.

Пачатак у 19:00 паводле варшаўскага часу. Уваход вольны.

Чытайце таксама:

У Нарвегіі выйшла анталогія сучаснай беларускай літаратуры

Фядута назваў пяць беларускіх кніг, якія трэба абавязкова прачытаць беларусам і замежнікам

Дом сям'і Уладзіміра Караткевіча стаіць занядбаны ВІДЭА

Купалаўскі тэатр прэзентуе спектакль «Чорны замак Альшанскі»

Каментары да артыкула