Літаратура

У Нарвегіі выйшла анталогія сучаснай беларускай літаратуры

У Нарвегіі ў выдавецтве H//O//F пабачыла свет анталогія сучаснай беларускай літаратуры «Eksperter på grusomme tider» («Адмыслоўцы шалёнага часу»).

Большую частку твораў пераклала Марына Хобель, якая таксама была рэдактаркай і кіраўніцай гэтага грунтоўнага праекта, піша bellit.info.

Сурэдактарамі выступілі літаратуразнаўца Ульяна Верына і Гунар Вернэс. Над анталогіяй працавала мноства людзей, у тым ліку ілюстратарка Аўгіння Птычка, а дзякуючы фонду Fritt Ord і Культурнай радзе Нарвегіі кніга трапіць у бібліятэкі. У 2021 годзе беларускае аб’яднанне ў Нарвегіі «Разам» ініцыявала краўдфандынг і спонсарская падтрымка ахвярадаўцаў дазволіла кнізе нарэшце выйсці з друку.

«Назву анталогіі даў радок з верша Таццяны Сапач, — тлумачыць Ульяна Верына — што найлепш перадае ўвесь змест, які ахоплівае беларускую літаратуру ў самых розных гістарычных, жанравых, эмацыянальных вымярэннях. Гэта быў для мяне адзін з самых складаных праектаў, які пачаўся ў 2021 ці нават у 2020, у іншым шалёным часе як у іншым жыцці. Мы выпакутавалі гэты змест і канцэпцыю, паслядоўнасць, баланс паэзіі і прозы, колькасць аўтараў і аўтарак — мы з Марынай прымалі няпростыя рашэнні, і не раз. На жаль, у канчатковы варыянт увайшлі не ўсе аўтары і творы, якія былі ў першым (другім, трэцім, пятым…) варыянтах, бо акрамя ўсіх іншых прычын, была яшчэ і пэўная колькасць старонак…»

У анталогіі сярод іншага ёсць аповесць Васіля Быкава «Афганец (Час шакалаў)» (у перакладзе Марціна Паўльсэна), апавяданне Уладзіміра Караткевіча «Блакіт і золата дня», вершы Веніяміна Блажэннага і Людмілы Русавай. Агулам у выданні прадстаўлена 26 аўтараў і аўтарак.

Раздзел з творамі кожнага аўтара і аўтаркі суправаджае кароткі тэкст пра яго ці яе, каб дапамагчы нарвежскаму чытачу зразумець, у чым адметнасць і вартасць кожнага і кожнай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?23

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?23

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць