БЕЛ Ł РУС

Рыбак злавіў на Прыпяці вялізнага сома даўжынёй з чалавека ФОТА

21.08.2026 / 21:50

Nashaniva.com

Трафей трапіў на вуду Аляксандру Ляскоўскаму, які рыбачыў у Мазырскім раёне. Каб выцягнуць рыбіну, мужчыну спатрэбілася больш за 40 хвілін. Для лоўлі ён выкарыстаў сіліконавую прынаду.

Даўжыня сома склала 165 сантыметраў, а вага — 29 кілаграмаў. Рыбак апублікаваў відэа са сваім уловам у сацыяльнай сетцы Threads.

Вялізная рыбіна ўразіла карыстальнікаў. У каментарах яе называлі сапраўдным «монстрам».

Чытайце таксама:

За выхадныя беларускія рыбакі злавілі трох здаравезных самоў ФОТЫ

Лукашэнка заявіў, што злавіў 54‑кілаграмовага сома на Прыпяці. У папярэдняй байцы гэты ж сом важыў 57 кг

На старыцы Дняпра пад Рагачовам злавілі двухметровага сома ФОТЫ

Рыбакі злавілі на Прыпяці сома, але не думалі, што яго могуць скрасці

Каментары да артыкула