БЕЛ Ł РУС

У беларускай вышэйшай лізе ўпершыню футбольны матч судзіла цалкам жаночая брыгада — гістарычная падзея

22.08.2026 / 12:33

Nashaniva.com

Учорашні матч 19‑га тура Вышэйшай лігі паміж «Мінскам» і «Віцебскам» увайшоў у гісторыю беларускага футбола. Упершыню сустрэчу чэмпіянату краіны сярод мужчынскіх каманд абслугоўвала цалкам жаночая судзейская брыгада, піша Onliner. 

Фота: ФК «Мінск»

Галоўным арбітрам матчу стала ўраджэнка Маладзечна Вольга Блоцкая. Ёй дапамагалі мінчанка Настасся Данчанка і Алеся Гутнік з Брэста. Абавязкі чацвёртага арбітра выконвала Валянціна Сакаловіч з Жодзіна.

Сустрэча завяршылася перамогай «Віцебска» з лікам 1:0.

Для Блоцкай гэта быў ужо чацвёрты матч у мужчынскай «вышцы» — у красавіку арбітр стала першай жанчынай, якая ўзначаліла судзейскую брыгаду ў элітным футбольным дывізіёне Беларусі. Аднак ва ўсіх папярэдніх гульнях у яе камандзе працавалі і мужчыны.

Жаночыя брыгады пад кіраўніцтвам Блоцкай таксама абслугоўвалі матчы Кубка Беларусі. У 2025 годзе такіх гульняў было тры. Аднак і тады чацвёртым суддзёй кожны раз працаваў мужчына.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула