Дарожную разметку ў Мінску ўсё часцей наносяць пластыкам
У Мінску для нанясення дарожнай разметкі выкарыстоўваюць некалькі відаў матэрыялаў, аднак апошнім часам спецыялісты ўсё часцей аддаюць перавагу пластыку, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны»
Здымак ілюстрацыйны. Фота: УДАІ УУС Мінгарвыканкама
Як патлумачыў кіраўнік «Гаррэмаўтадора Мінгарвыканкама» Максім Белавус, звычайная дарожная разметка, якую наносяць спецыяльнай фарбай, у сярэднім служыць каля паўгода. Таму на вуліцах, дзе падчас рамонту цалкам мяняюць дарожнае пакрыццё, цяпер імкнуцца выкарыстоўваць больш даўгавечную пластыкавую разметку.
Яе асноўная перавага — значна большы тэрмін службы. Па словах спецыяліста, такая разметка павінна захоўвацца прыкладна тры гады, што ў шэсць разоў даўжэй за звычайную фарбу.
Такім чынам, выкарыстанне пластыку дазваляе радзей абнаўляць разметку і не вяртацца да гэтых работ кожныя некалькі месяцаў.
Чытайце таксама:
На адно з мінскіх скрыжаванняў вярнулі вафельную разметку
У Новай Баравой адкрылі дарогу да МКАД
На дарозе да Белавежскай пушчы разметка і знакі будуць свяціцца
У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?