БЕЛ Ł РУС

Румынія зноў пачала выдаваць візы беларусам

22.08.2026 / 17:05

Nashaniva.com

Консульскі аддзел Пасольства Румыніі ў Мінску з 20 жніўня аднавіў працу. Цяпер беларусы зноў могуць падаваць у Мінску дакументы на кароткатэрміновыя румынскія шэнгенскія візы.

Пасольства Румыніі ў Мінску. Фота: Яндэкс-Карты

Прыём дакументаў быў прыпынены яшчэ ў маі і не праводзіўся каля трох месяцаў. Гэта ўжо не першы перапынак у працы румынскага консульства ў Мінску сёлета.

Падрабязную інфармацыю пра парадак падачы дакументаў і неабходныя паперы можна атрымаць у консульскім аддзеле пасольства.

Паколькі Румынія ўваходзіць у Шэнгенскую зону, кароткатэрміновыя візы, выдадзеныя яе консульствам, з’яўляюцца шэнгенскімі.

Пры гэтым у паведамленні пра аднаўленне працы не ўдакладняецца, колькі месцаў даступна для запісу, колькі часу будзе займаць разгляд заяў і на які тэрмін будуць выдавацца візы.

Чытайце таксама:

Як атрымаць летам шэнген? Чаму беларусам у ім адмаўляюць і дзе атрымаць візу прасцей?

Стане складаней атрымаць візу ў Латвію

Сітуацыя з візамі для сваякоў беларусаў, якія жывуць у Чэхіі, хутка можа палепшыцца

Ахвотным паехаць па бязвізе ў М'янму трэба быць акуратнымі з мабільнымі тэлефонамі

Каментары да артыкула