У Мінску правялі складаную аперацыю па аднаўленні кровазвароту ў назе
Медыкі Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі правялі складанае шматэтапнае ўмяшанне па аднаўленні крывяносных сасудаў левай нагі. Аперацыю выканалі ў гібрыднай аперацыйнай, паведамілі ў цэнтры.
Фота: Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі
Уся працэдура адбылася на працягу аднаго дня і ўключала некалькі этапаў. Спачатку ў знешнюю падуздышную артэрыю пацыента праз пракол усталявалі стэнт.
Пасля гэтага хірургі выдалілі атэрасклератычныя бляшкі з важнага ўчастка сцегнавой артэрыі і ўсталявалі спецыяльную латку «Біякард».
У выніку медыкам удалося цалкам аднавіць крывацёк у сасудах левай нагі.
Чытайце таксама:
У Мінску паспяхова прааперавалі дзяўчынку з унікальным для Беларусі дыягназам
У абласной бальніцы ўпершыню пачалі рабіць перасадку валасоў. Колькі каштуе?
Беларускія хірургі ўпершыню змаглі замяніць пацыенту ўсю аорту
Сям'ю беларускага футбольнага арбітра напаткала нечаканая бяда: цяжкая хвароба маленькага сына