БЕЛ Ł РУС

Энергетыкі Беларусі з-за цыклона «Прыска» працуюць ва ўзмоцненым рэжыме

22.08.2026 / 19:29

Nashaniva.com

Энергетыкі Беларусі перайшлі на ўзмоцнены рэжым працы з-за моцнага ветру, які прынёс у краіну цыклон «Прыска». Парывы ветру дасягаюць 27 м/с. 

Фота: РУП «Белэнерга»

Асаблівы рэжым працы ўведзены ў Гродзенскай, Віцебскай і Брэсцкай абласцях. Там цяпер працуюць 185 аварыйных брыгад, задзейнічана 220 адзінак тэхнікі.

Па апошніх звестках, перабоі з электразабеспячэннем зафіксаваныя ў 148 населеных пунктах. Аднаўленчыя работы ўскладняюцца вялікай колькасцю дрэў і галін, якія ўпалі на лініі электраперадачы.

«Белэнерга» паведамляе, што спецыялісты робяць усё магчымае, каб як мага хутчэй аднавіць электразабеспячэнне.

Энергетыкі таксама нагадваюць: калі вы заўважылі пашкоджаныя лініі электраперадачы, ні ў якім разе нельга да іх набліжацца. Пра такія выпадкі трэба неадкладна паведамляць па тэлефонах 115 або 144.

Чытайце таксама:

Штармавы вецер пакінуў без электрычнасці больш за 30 населеных пунктаў Гродзеншчыны

Праз моцны вецер без святла і вады засталіся Смалявічы

Стала вядома, якое надвор'е будзе ў апошні тыдзень лета

Каментары да артыкула