БЕЛ Ł РУС

Пры ўездзе ў вёску Новая Мыш падарожнікаў вітае… мыш ФОТАФАКТ

23.08.2026 / 00:19

Станіслаў Покуць

На арт-аб'ект, пастаўлены на ўездзе ў вёску Новая Мыш Баранавіцкага раёна, звярнулі ўвагу ў сацсетках.

Упершыню ў архіўных дакументах паселішча Мыш згадваецца ў 1‑й палове XV стагоддзя як сяло Наваградскага павета. Назва яго паходзіць не ад жывёліны мышы, а ад рэчкі Мышанка, на якой вёска стаіць. 

Што да самога гідроніма, то яго аснова мыш-, як часта бывае ў Беларусі, відаць, не славянская, а балцкая. У якасці канкрэтных слоў, ад якіх назва рэчкі магла пайсці, у працэсе ўжывання значна трансфармаваўшыся, называецца такія прысутныя ў цяперашняй літоўскай мове, як maža (малая) ці miškas (лес). 

Можна сустрэць таксама народную легенду, нібыта ў гэтых краях некалі жыў баярын Мышка, дачка якога ўтапілася ў рацэ і пасля таго тую назвалі ў памяць пра яе. Але, як і пераважная большасць датычных тапанімікі і гідранімікі народных легендаў, ніякага нават ускоснага пацвярджэння ў гістарычных крыніцах гэтая версія не мае. 

Чытайце таксама:

У Салігорску адкрылі арт-аб'ект «У імя жанчыны ў Беларусі» ФОТАФАКТ

У Брэсце адкрылі мурал «Партызаны Брэстчыны». Гэта ўжо чацвёрты падобны аб'ект у горадзе

У цэнтры Брэста паставяць гіганцкія вагі з незвычайнымі адзінкамі вымярэння

У Брэсце паставілі скульптуру «Сцяг над рэйхстагам» ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула