БЕЛ Ł РУС

На Гродзеншчыне адкрылі новы культурна-адукацыйны цэнтр «Беларускі дранік»

23.08.2026 / 12:03

Nashaniva.com

Адкрылі цэнтр у Воранаве ў дзень правядзення бульба-фэста, піша БелТА.

У некалькіх залах можна даведацца пра гісторыю з’яўлення бульбы на беларускай зямлі, атрымаць інфармацыю пра гатункі, якія вырошчваюцца ў гаспадарках раёна, пазнаёміцца з мноствам рэцэптаў страў з цёртай бульбы і жыхарамі Воранаўшчыны, якія захавалі ўнікальныя спосабы прыгатавання бульбы.

Ёсць тут і дэгустацыйная зала, стылізаваная пад сялянскую кухню. Галоўная страва на дэгустацыйным стале, знакамітыя «нацыянальныя дзеруны» — унікальны рэцэпт з вёскі Нача. Яны рыхтуюцца з бульбы, здробненай на буйнай тарцы, да іх дадаюцца белыя грыбы, яйкі, смятана і трохі мукі. Запякаюцца ў печы ў чыгунах у сметанковым соусе.

Як распавяла намесніца дырэктара абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Наталля Рамановіч, унікальны рэцэпт «нацыянальных дзеруноў» стаў складовай часткай дасье, якое перададзена на папярэдні разгляд у камісію ЮНЕСКА для ўнясення ў спіс Сусветнай спадчыны. Таму Воранаўскі раён не выпадкова стаў сталіцай драніка.

Цэнтр пачне актыўна працаваць з 1 верасня, калі стартуе навучальны год і дзеці пачнуць прыходзіць цэлымі класамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула