Гомельскі ўніверсітэт арыгінальна заманьвае замежных студэнтаў ВІДЭА
І выглядае, што працуе!
Скрыншот відэа
Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт зняў арыгінальную рэкламу, каб прыцягнуць замежных студэнтаў. У відэа дзяўчына кідае шлёпанец у замежнікаў на ганку, пасля чаго тыя бягуць і ломяцца ў дзверы ўніверсітэта.
«Прыём заявак для замежных студэнтаў афіцыйна адкрыты!Чакаем вас да 15 кастрычніка!» — кажацца ў допісе да відэа.
Замежных студэнтаў запрашаюць вучыцца на спецыяльнасці «Інфармацыйныя тэхналогіі», «Эканоміка і менеджмент», «Нафтагазавая інжынерыя».
Ролік завірусіўся. І ў каментарах адгукнулася нямала замежнікаў, якія цікавяцца, як паступіць. Іншыя жартуюць, што тых, хто прыдумаў такую рэкламу, трэба прэміраваць.
Цяпер ва ўніверсітэце вучыцца каля 150 замежных студэнтаў з Расіі, Марока, Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, Туркменістана, Кітая і іншых краін.