БЕЛ Ł РУС

Рыжанкоў расказаў, як адпачыў у Паўночнай Карэі

23.08.2026 / 21:42

Nashaniva.com

«Усё акуратненька, дагледжана, усё працуе».

Фота: t.me/belarusdiplomacy

Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў разам з сям'ёй правёў адпачынак у КНДР.

Па вяртанні ён падзяліўся ўражаннямі. «Краіна вельмі каларытная, традыцыйная, цікавая», — сказаў ён тэлеканалу «Першы інфармацыйны».

Рыжанкоў пабываў не толькі ў сталіцы Пхеньяне, але і ў партовым горадзе Вансане, на курорце Кальма.

«Па дарозе вадаспады, вёсачкі невялікія. Усё акуратненька, дагледжана, усё працуе».

Фота: t.me/belarusdiplomacy

Міністр адзначыў, што калі раней у Паўночнай Карэі было сціпла з машынамі на вуліцах, то цяпер аўто стала болей.

Рыжанкоў паралельна займаўся і працоўнымі пытаннямі, напрыклад, узгадняў адмену віз у КНДР для беларусаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула