БЕЛ Ł РУС

Арцыбіскуп Кандрусевіч вярнуўся да службы пасля месяца лекавання

24.08.2026 / 09:07

Nashaniva.com

Іерарх наведаў Ракаў.

Неўзабаве пасля завяршэння рэабілітацыі з прычыны аперацыі на сэрцы арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч вярнуўся да актыўнага служэння. 80‑гадовы іерарх здзейсніў першы пасля хваробы душпастырскі візіт — у парафію ў Ракаве, піша katolik.life.

Тут 23 жніўня святкавалі 30‑годдзе парафіяльнага хору. З гэтай нагоды парафія запрасіла арцыбіскупа ўзначаліць свята ў касцёле. Ён далучыўся нават да спеваў хору, як заўважна на апублікаваных парафіяй здымках.

На працягу месяца ганаровы іерарх, які часта наведвае парафіі ў розных кутках Беларусі, нягледзячы на ўзрост і хваробы, не меў магчымасці здзяйсняць душпастырскія візіты. Яго тэрмінова шпіталізавалі 22 ліпеня пасля ўдзелу ў фэсце ў Гудагаі. Дзякуючы гэтаму прадухілілі чарговы інфаркт і правялі стэнціраванне сасудаў.

Вернікі маліліся аб хутчэйшым выздараўленні арцыбіскупа-эмерыта і працягваюць прасіць Бога пра неабходныя ласкі для яго.

Чытайце таксама:

«Стары чалавек падобны да старой машыны». Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч расказаў, як пачуваецца пасля перанесенай хваробы

Тадэвуша Кандрусевіча выпісалі з бальніцы

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ужо больш за 10 дзён у бальніцы

Каментары да артыкула