Грамадства

«Стары чалавек падобны да старой машыны». Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч расказаў, як пачуваецца пасля перанесенай хваробы

80‑гадовы іерарх распавёў пра свой стан пасля выпіскі з бальніцы. Відэазварот змешчаны на YouTube-канале ксяндза Аляксандра Уласа.

Скрыншот відэа

22 ліпеня Тадэвуш Кандрусевіч быў тэрмінова шпіталізаваны ў адзін са шпіталяў Мінска з прычыны дрэнных вынікаў даследавання сэрца. Аднак амаль два тыдні знаходжання там істотнага паляпшэння яго здароўя не прынеслі. Таму ён быў дастаўлены ў РНПЦ Кардыялогіі, дзе яму была праведзена аперацыя па стэнціраванні сценак крывяносных сасудаў.

«Я ўжо так кажу: стары чалавек падобны да старой машыны. Як марафет ні наводзь, усё роўна старая машына. Так і ў старога чалавека. То адна, то другая хвароба. Усё жыццё я ніколі не хварэў. Апошнія гады гэтыя хваробы адна за адной прыходзяць.

Ну і акурат пасля Гудагайскага фэсту, дзе я адчуваў сябе вельмі і вельмі добра, мне трэба было ісці на чарговы кантроль да лекараў. Прыйшоў тады, зрабілі электракардыяграму і адразу адправілі ў шпіталь. Пасля гэтага мне паставілі некалькі стэнтаў, пачысцілі адзін са стэнтаў старых», — расказаў Тадэвуш Кандрусевіч.

Сёння ён знаходзіцца на рэабілітацыі ў Аксакаўшчыне пад Мінскам. 

«Адчуваю сябе добра, але і тады я адчуваў сябе добра, нічога не адчуваў, што ў мяне нешта баліць. Толькі лекарам гэта не падабалася, не падабалася мая кардыяграма. Так ці інакш, добра, што гэтую аперацыю зрабілі, бо лекары казалі, што гэта быў перадынфарктны стан. Хачу падзякаваць усім за малітвы, за ваш клопат пра мяне, за памяць. Няхай добры Бог благаславіць, спадзяюся на хуткае выздараўленне і спатканне ў касцёле, каля алтара, на малітве, на розных фэстах — там, дзе Бог дазволіць. Шчыры-шчыры дзякуй», — дадаў іерарх.

Каментары

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі2

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць