У пашкоджаным ад пажару доме на вуліцы Леніна ў Мінску аднавілі дах
Пра гэта падчас аператыўнай нарады ў Мінгарвыканкаме паведаміў генеральны дырэктар Мінскбуда Анатоль Вядзерчык, піша БелТА.
«Цяпер завяршаецца ўцяпленне гарышчнага перакрыцця. Далей праводзіцца абследаванне аб’екта. Спадзяёмся, што да канца года будзе гатовы праект, які пройдзе экспертызу, і мы прыступім да капітальнага рамонту будынка», — сказаў Анатоль Вядзерчык.
Буйны пажар адбыўся ў будынку ў цэнтры Мінска ўвечары 28 чэрвеня. У выніку надзвычайнага здарэння згарэў дах, была праведзена эвакуацыя жыхароў, пацярпелі інжынерныя камунікацыі і кватэры на верхніх паверхах.
Чытайце таксама:
«Кватэра нагадвае закінутую». Жыхары пагарэлых дамоў на Леніна — пра «нашэсце» цвілі