Грамадства

«Кватэра нагадвае закінутую». Жыхары пагарэлых дамоў на Леніна — пра «нашэсце» цвілі

Згарэлыя ў канцы чэрвеня дамы №9 і 11 на вуліцы Леніна візуальна выглядаюць цалкам нармальна, але ўнутры дагэтуль пануе хаос. Жыхары кватэр спачатку ратавалі тэхніку і мэблю, потым зрывалі шпалеры і выкрывалі падлогі, а цяпер літаральна агаляюць памяшканні да самай асновы.

Усё таму, што агонь пашкодзіў дах, вада прамочыла ўсю маёмасць да першага паверха, але з’явілася новая напасць — цвіль. А яна, скажам шчыра, хоць і не знішчае ўсё на сваім шляху, але дакладна псуе рэчы незваротна, піша Onliner.by.

«Нават калі візуальна столь і падлога чыстыя, унутры можа быць цвіль»

Ігар з’яўляецца ўладальнікам кватэры на чацвёртым паверсе першага пад’езда дома №11. Усе дні пасля пажару мужчына нястомна ўключаў асушальнік паветра, які ўвогуле добра спраўляўся са сваёй задачай: цвілі на абтынкаванай столі не з’явілася. Але не тут-то было. Нядаўна Ігар вырашыў зняць на камеру, што адбываецца пад тынкоўкай, і вельмі здзівіўся.

— Мы знайшлі дакумент 50‑х гадоў, на якім выразна бачная канструкцыя перакрыццяў, — расказвае мінчанін. — У большасці кватэр яны драўляныя, з дранкай. Усё гэта зверху замазвалася тынкоўкай, пад якой заставаліся поласці.

— Я пранік пад тынкоўку з дапамогай інспекцыйнай камеры, каб зняць, што там адбываецца. І калі на самой столі былі толькі падцёкі, то ўнутры аказалася шмат вільгаці і цвілі.

— Учора да нас прыходзілі работнікі Інстытута жылля, дадаткова выкрывалі столь, пераканаліся, што там сапраўды мокра і ёсць цвіль. Паглядзелі ва ўсіх пакоях, запісалі ў справаздачу.

Так што навіна несуцяшальная: нават калі візуальна столь і падлога чыстыя, іх трэба выкрываць і глядзець глыбей.

Усім жыхарам трэба данесці інфармацыю (хаця б жыхарам апошніх паверхаў) пра гэтую неабходнасць. Першае: выкрыць падлогі, выграбці пясок і будаўнічае смецце. Усё гэта там мокрае і заляжалае. Пакуль яно будзе сохнуць, вільгаць пойдзе ў сухія бэлькі. А калі згніюць бэлькі перакрыцця, то, вядома, у доме будзе небяспечна жыць.

Другое: з адваротнага боку жыхарам неабходна здымаць тынкоўку са столяў, прыбіраць дранку, каб усё добра прасохла.

Пры гэтым можна меркаваць, што далёка не ўсім удаецца якасна прасушыць свае памяшканні. Так, у адной з кватэр цвіль пачала распаўзацца са столі ўніз па сценах праз залішнюю вільгаць у падлозе кватэры зверху.

«Кватэра нагадвае закінутую»

Пра кватэру бацькі Ірыны журналісты пісалі ў мінулым рэпартажы. Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца ў доме №9. І калі яшчэ два тыдні таму яна выглядала больш-менш прыстойна, то цяпер ад звыклага жылля нічога не засталося — усё дэмантавана.

— На гэты момант кватэра нагадвае закінутую або нешта яшчэ горшае. У пакоях цалкам збітая тынкоўка са сцен. Падлога разабраная настолькі, што амаль можна ўбачыць кватэру суседа, таму што перакрыцці аказаліся драўлянымі. Усё гэта прыйшлося разбіраць, бо нічога не сохне. Асушальнік паветра працаваў на працягу месяца. Ён выцягваў вільгаць з паверхняў, але да глыбіні дабрацца не змог.

— Добра, паркет, добра, чарнавая дошка — на выкід. Але лагі таксама ў цвілі, — працягвае Ірына. — І нават гэта не самае страшнае. Выразна відаць, што на апорных бэльках таксама ёсць пашкоджанні: бэлькі чорныя, мокрыя.

Цяпер я буду працягваць прасушку памяшканняў, а паралельна праводзіць апрацоўку ад цвілі. Можа быць, усё высахне, а можа, і не.

«Патрэбна прамысловая сушка канструкцый будынка»

Жыхары сталінскіх дамоў расказалі, як яны бачаць далейшыя дзеянні па выратаванні будынкаў, якія для іх з’яўляюцца родным месцам жыхарства, а для горада — гісторыка-культурнай каштоўнасцю:

— Патрэбна прамысловая сушка канструкцый будынка, кватэр, пад’ездаў, падсобных і іншых памяшканняў, а таксама прамысловая апрацоўка ад цвілі. Сёння маштабы грыбка каласальныя!

Каментары

Цяпер чытаюць

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Усе навіны →
Усе навіны

«Усе, хто хацеў, працу знайшлі». Як жывуць беларускія айцішнікі ў Латвіі4

Вялікабрытанія і Францыя перадаюць Украіне сакрэтныя даныя для вытворчасці крылатых ракет SCALP. Для Крымскага моста?11

Мужчына думаў, што знайшоў добрую вакансію на нафтавай платформе ў Нарвегіі, але страціў грошы

«Кладзём на сумленне!» Чым жыве Вадзім Галыгін12

«Украіна іншая і свайго не аддасць». Зяленскі павіншаваў краіну з Днём незалежнасці5

Арцыбіскуп Кандрусевіч вярнуўся да службы пасля месяца лекавання2

«Палёт замест пяці гадзін заняў дзесяць». Сям’я футбаліста Аляксандра Глеба не без прыгод даляцела да Стамбула12

На рынку ёсць незвычайная альтэрнатыва студыям і брэжнеўкам. Што такое бізнэс-апартаменты, якія ў іх плюсы і мінусы1

Payoneer закрывае акаўнты беларусаў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць