БЕЛ Ł РУС

Украіна вярнула праз Беларусь дзесяць ваеннапалонных

24.08.2026 / 14:45

Nashaniva.com

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі паведаміў, што ў межах спецыяльнага абмену 24 жніўня ва Украіну вярнулі яшчэ некалькі абаронцаў.

«Сёння ў межах спецыяльнага этапу абмену вяртаем 10 нашых воінаў — праз Беларусь», — напісаў ён.

Паводле слоў прэзідэнта, ва Украіну вярнулі вайскоўцаў Узброеных сіл і Нацыянальнай гвардыі Украіны, якія абаранялі краіну на данецкім напрамку.

«Усе яны лічыліся зніклымі без вестак. І гэта вельмі важна, што нам удалося іх вярнуць», — адзначыў Уладзімір Зяленскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула