За адныя выхадныя ў Беларусі забілі трох мядзведзяў
За два дні ў Віцебскай вобласці паляўнічыя забілі трох мядзведзяў. Пра гэта паведамілі ў Беларускай арганізацыі паляўнічых і рыбаловаў.
Фота: t.me/rgooboor_ohota
22 жніўня ў Докшыцкай паляўнічай гаспадарцы Юрый Кабак забіў самца ва ўзросце 4—5 гадоў. У той жа дзень у Глыбоцкім раёне аналагічны трафей атрымаў Дзмітрый Дмітрычэнкаў.
Яшчэ аднаго мядзведзя забілі 23 жніўня ў Віцебскай паляўнічай гаспадарцы. Андрэй Кольчаў застрэліў самку ва ўзросце прыкладна 3—4 гадоў.
Паляўнічы сезон на мядзведзяў на гэтым не заканчваецца. 25 жніўня Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў плануе правесці ўжо восьмы розыгрыш права на здабычу мядзведзя ў сваіх угоддзях. Каб паўдзельнічаць, паляўнічым неабходна загадзя падаць заяўку.
Агульную колькасць бурых мядзведзяў у Беларусі ацэньваюць прыкладна на 700 асобін.
Чытайце таксама:
З расіяніна спрабуюць спагнаць больш за 162 тысячы рублёў за незаконна здабытага ў Беларусі зубра
Паляўнічыя на Алтаі забілі 12 мядзведзяў пасля нападу аднаго на турыстку