БЕЛ Ł РУС

Пачалі спуск целаў двух альпіністаў, якія загінулі ў Кыргызстане

24.08.2026 / 21:46

Nashaniva.com

Ратавальнікі знайшлі целы двух зніклых альпіністаў на піку Курумды ў Кыргызстане і пачалі іх спуск з гор. Пошукі трэцяга ўдзельніка ўзыходжання працягваюцца.

На фота: Максім Палянскі, Сяргей Рубцоў і Мікалай Свірыдаў

Раніцай 24 жніўня на Курумды пачаўся новы этап пошукава-выратавальнай аперацыі — спуск. Верталёт даставіў на ледавік на вышыні каля 4300 метраў групу з пяці альпіністаў. Яны разбілі лагер і адразу прыступілі да працы.

Да вечара выратавальнікі знайшлі целы двух членаў зніклай групы і пачалі рыхтаваць іх да спуску. Месцазнаходжанне трэцяга альпініста пакуль высвятляецца. Сувязь з лагерам застаецца аднабаковай, таму падрабязнай інфармацыі пра ход аперацыі пакуль няма.

Раней стала вядома, што беларусы Максім Палянскі і Мікалай Свірыдаў, а таксама грамадзянін Літвы Сяргей Рубцоў падняліся на пік Курумды ў Кыргызстане. 2 жніўня група паведаміла, што пачала спуск, але ў прызначанае месца не выйшла. Пасля гэтага была разгорнутая маштабная пошукавая аперацыя.

16 жніўня целы зніклых альпіністаў пабачылі падчас здымкі мясцовасці з дрона.

Чытайце таксама:

«Ішлі ў адной звязцы». Што адбылося з беларусамі ў гарах Кыргызстана

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана

Сталі вядомыя імёны зніклых у гарах Кыргызстана альпіністаў. Двое з іх беларусы

На дне цясніны Курумду ў Кыргызстане знайшлі тры целы

Каментары да артыкула