БЕЛ Ł РУС

Дзяўчына парвала пашпарт хлопца, каб ён не паехаў без яе за мяжу. Цяпер будзе суд

24.08.2026 / 22:52

Nashaniva.com

У Гродне 21‑гадовая жыхарка вёскі прыйшла ў госці да свайго хлопца. Падчас застолля дзяўчына даведалася непрыемную навіну: хлопец збіраўся з'ехаць за мяжу, прычым без яе. Гэта стала прычынай сваркі.

Дзяўчына спрабавала пераканаць каханага не з'язджаць, але ён не змяніў свайго рашэння. Тады яна вырашыла пайсці на радыкальны крок — узяла ягоны пашпарт і разарвала дакумент.

Хлопец такія паводзіны не ацаніў і звярнуўся ў міліцыю.

У дачыненні да дзяўчыны завялі крымінальную справу за наўмыснае знішчэнне чужога пашпарта.

Чытайце таксама:

Калі Лукашэнка верне выдачу пашпартоў беларусам за мяжой? Версіі аналітыкаў

Беларусы з дыпламатычнымі пашпартамі фігуруюць у гучнай крымінальнай справе ў Турцыі

У Варшаве мігранты правялі мітынг — патрабуюць хутчэй выдаваць дакументы. Некаторыя чакаюць дазвол на жыхарства па два гады

Каментары да артыкула