БЕЛ Ł РУС

У Казахстане загарэўся адзін з найбуйнейшых нафтазаводаў

25.08.2026 / 13:50

Nashaniva.com

Завод размешчаны ў Атыраўскай вобласці, якая мяжуе з Астраханскай вобласцю Расіі.

azh.kz

У Казахстане адбыўся пажар на Атыраўскім нафтаперапрацоўчым заводзе — адным з трох найбуйнейшых НПЗ краіны магутнасцю 5,5 млн тон нафты на год, піша Moscow Times.

У прэс-службе прадпрыемства паведамілі, што загарэўся нафтапластык унутры адстойніка механічных ачышчальных збудаванняў закрытага тыпу. На той момант работы там не вяліся. Ніхто не пацярпеў. Завод працягвае працаваць у штатным рэжыме. У інтэрнэце з'явіліся кадры з месца здарэння. Пазней у МНС Казахстана паведамілі, што пажар на НПЗ ліквідаваны. Яго тушылі 65 чалавек і 19 адзінак тэхнікі.

Завод размешчаны ў Атыраўскай вобласці, якая мяжуе з Астраханскай вобласцю Расіі. Яго ўвялі ў эксплуатацыю ў 1945 годзе, уладальнікам з'яўляецца нацыянальная нафтагазавая кампанія «КазМунайГаз».

НПЗ загарэўся пасля паведамленняў пра тое, што Казахстан пагадзіўся перапрацоўваць расійскую нафту і вяртаць Маскве 70% вырабленага бензіну і дызельнага паліва.

Міністр энергетыкі рэспублікі Ерлан Акенжэнаў удакладніў, што для рэалізацыі гэтай дамоўленасці будзе задзейнічаны завод «Кандэнсат» магутнасцю 850 тысяч тон на год.

Казахстан таксама пачаў пастаўляць у Расію, дзе набірае абароты другая хваля паліўнага крызісу, невялікія партыі бензіну АІ-92.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула