Беларус спрабаваў правезці ў Польшчу цыгарэты ў руберойдзе
Польскія мытнікі выявілі буйную партыю кантрабандных цыгарэт у грузавіку, які перасякаў беларуска-польскую мяжу праз пункт пропуску «Баброўнікі».
40‑гадовы грамадзянін Беларусі вёз, паводле дакументаў, рулоны руберойду. Аднак падчас праверкі грузавік спачатку прасвяцілі рэнтгенам, а затым старанна агледзелі. Унутры рулонаў знайшлі больш за 150 тысяч пачкаў цыгарэт, схаваных ад кантролю.
Кошт канфіскаванай кантрабанды ацанілі прыкладна на 3 мільёны злотых (каля 813 тысяч даляраў).
Беларускага кіроўцу затрымалі. Суд пастанавіў узяць яго пад варту. Польскія праваахоўнікі распачалі крымінальную справу.
Чытайце таксама:
У Беластоку судзяць двух беларусаў і паляка за кантрабанду цыгарэт з дапамогай дронаў
Жыхар Кіева голым выпацкаўся ў смалу, каб уначы абрабаваць краму. Адмывалі яго пяць гадзін
У Літве затрымалі трох чалавек, якія прыехалі ў лесе забіраць кантрабандныя цыгарэты з Беларусі