БЕЛ Ł РУС

Ад сёння беларускія кіроўцы абавязаныя ўключаць фары нават днём

25.08.2026 / 15:55

Nashaniva.com

З 25 жніўня ў Беларусі пачынаецца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства Дзяржаўтаінспекцыі «Увага — дзеці!», якое будзе доўжыцца да 5 верасня.

Здымак ілюстрацыйны

У гэты перыяд усім кіроўцам неабходна ўключаць бліжняе святло фар альбо дзённыя хадавыя агні, калі яны прадугледжаныя аўтамабілем, нават падчас руху ўдзень. Гэта патрабаванне замацавана ў пункце 166.9 Правіл дарожнага руху.

За яго парушэнне прадугледжана папярэджанне або штраф да трох базавых адзінак — да 111 рублёў.

Напярэдадні новага навучальнага года ДАІ заклікае кіроўцаў і іншых удзельнікаў дарожнага руху быць асабліва ўважлівымі. На дарогах узмоцняць кантроль і правядуць прафілактычныя мерапрыемствы. Асаблівая ўвага будзе надавацца бяспецы дзяцей.

Чытайце таксама:

Дарожную разметку ў Мінску ўсё часцей наносяць пластыкам

У Кобрынскім раёне 11‑гадовы кіроўца квадрацыкла перавозіў 7‑гадовага пасажыра

Бярозавец пры раздзеле маёмасці дазнаўся, што купіў аўтамабіль з перабітым VIN-нумарам

Каментары да артыкула